15.05.2024Этнаграфічная віктарына па паэме Якуба Коласа “Новая зямля”
Кнігі Коласа нам
І калыскай, і школай былі,
І па новай зямлі
Нас у сённяшні дзень прывялі.
Пімен Панчанка
Мой родны кут, як ты мне мілы…”. Гэтымі словамі, што ідуць ад сэрца, пачынаецца паэма Якуба Коласа “Новая зямля”. Чытач адразу зачароўваецца цудоўнай прыродай Наднямоння
У рамках інавацыйнага праекта вучні 9 класа прынялі ўдзел у этнаграфічнай віктарыне па паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. Удзельнікі падрыхтавалі цікавы матэрыял па міні-праектах: “Беларускія стравы”, “Прадметы хатняга ўжытку”, “Сельскагаспадарчыя пабудовы” , «Народныя звычаі і святы”
Вучні яшчэ раз упэўніліся ў тым ,што “Новая зямля" –гэта самы выдатны твор, які называюць не толькі энцыклапедыяй жыцця беларускага народа, але і жамчужынай беларускай літаратуры.
Читать далее »