Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

"Раён адчыняе дзверы" - агр. М.Славені

  У рамках рэалізацыі абласнога праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе»- «Раён адчыняе дзверы» з мэтай вывучэння аб'ектаў культурнай спадчыны сваёй мясцовасці, павышэння цікавасці да вывучэння беларускай мовы, гісторыі сваёй краіны, укладу жыцця беларускага народа навучэнцы 4 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Забродская сярэдняя школа Шклоўскага раёна» пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Габрусевай Н.У. наведалі ўстанову культуры "Славенскі  сельскі Дом культуры", “Славенскі Дом рамёстваў”, “Славенскую сельскую бібліятэку”  і  прынялі удзел у экскурсіі-сустрэчы, якая была арганізавана ў Доме рамёстваў "Скарбы роднага краю".
    Адзін з кірункаў дзейнасці Славенскага Дома рамёстваў - выхаванне падрастаючага пакалення на векавых культурных каштоўнасцях малой радзімы. Народная творчасць - не толькі невычэрпная крыніца мудрасці і прыгажосці, але і неацэнны сродак выхавання, далучэння дзяцей і падлеткаў да скарбаў вуснай мастацкай, прыкладной фальклорнай культуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У мэтах адраджэння, развіцця, папулярызацыі народных мастацкіх промыслаў і рамёстваў, а таксама павышэння прафесійнага ўзроўню, удасканалення навыкаў майстэрства, майстры Дома рамёстваў прымаюць удзел, арганізоўваюць і праводзяць выставы, экскурсіі. Майстрамі вядуцца аб’яднанні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У сваёй працы майстры Дома рамёстваў сталі больш арыентавацца на мясцовыя матэрыялы і тэхналогіі, прымяняюць традыцыйныя тэхнікі, формы, сюжэты. У многіх вырабах назіраецца ўдалае спалучэнне сучасных тэхналогій  з традыцыйнымі матэрыяламі. Усё гэта перадаецца дзецям.
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение

Разделы сайта