Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.02.2022

Інтэрактыўныя віктарыны (да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа)

Купала… Колас… Яны дараваны нам Богам, каб пра беларускі народ ведалі ва ўсім свеце. “Іх імёны вымаўляюцца заўсёды разам. Іх псеўданімы з народнага жыцця і фальклору. Калі Колас—зямля, дык Купала— неба над роднаю зямлёю, калі Колас-хлеб, дык Купала—песня. Колас—цяпло роднага дому, трываласць і спакой, Купала—лірычны неспакой, трывога за родны край і яго людзей. Купала і Колас—блізкія, але і розныя”. Яны ў літаратуры застаюцца разам-удвух,дапаўняючы адзін аднаго. Купала—паэт-рамантык, Колас—рэаліст. Купала рвецца ў свет ад зямлі, ад забітасці і цемры людской, Колас вяртаецца на зямлю, у свой родны, мілы кут. Янка Купала і Якуб Колас ўславілі сваю Бацькаўшчыну, сталі народнымі прарокамі, сцвердзілі сілу і моц беларускага слова. За ўсё гэта нашым слаўным песнярам самая глыбокая ўдзячнасць і пашана. Вучні 10 і 11 класаў сталі ўдзельнікамі інтэрактыўных віктарын “Мне сняцца сны аб Беларусі” ( жыццё і творчасць Янкі Купалы) і “Сэрца пакідаю вам” ( жыццё і творчасць Якуба Коласа) . Рабяты не толькі аднавілі свае веды аб жыцці і творчасці класікаў Беларусі , але і даведаліся пра цікавыя факты з жыцця песняроў.

Изображение

                      Падарожжа  “Сцежкамі Янкі Купалы і Якуба Коласа”

         Прачытанне Купалы і Коласа дае магчымасць у  многім па-іншаму зірнуць на жыццё, на гісторыю беларусаў, лепш і глыбей зразумець іх душу, характар, светапогляд, адчуць і ўбачыць найвялікшы цуд, створаны геніямі  народа— яго мову. Іх творчасць-повязь пакаленняў, духоўная сувязь паміж продкамі і нашчадкамі.

        Вучні  10 класа Выдрова Ульяна і Цямрук Мацвей   падрыхтавалі  для дзяцей  малодшых класаў захапляльнае падарожжа  ў мінулае— у часы Янкі Купалы і Якуба Коласа.Тады, калі не было яшчэ ні камп’ютараў, ні тэлевізараў…  Яны пазнаёмілі  рабят   з цікавай інфармацыяй  пра сям’ю, дзяцінства і юнацтва паэтаў, іх захапленні.  Расказалі аб гарадах і вёсках, дзе паэты жылі, вучыліся і працавалі.  Напрыканцы падарожжа дзеці   прачыталі  любімыя   вершы  Янкі  Купалы  і Якуба Коласа.

           Мы—галіны, а Купала і Колас—карані аднаго вялікага дрэва. Гэта яны трымаюць нас і пояць сокамі з глыбінь зямлі. Таму чытайце Купалу і Коласа, чэрпайце іх мудрасць,  вучыцеся ў іх любіць усё, што нас акружае, і ў першую чаргу сваю родную зямлю.

          Тыдзень беларускай мовы і літаратуры яшчэ раз паказаў, што мова Коласа і Купалы гучыць і сёння. Яна застаўляе нас перажываць, радавацца, любіць, прымушае мац­ней біцца нашы сэрцы, ганарыцца нашай гісторыяй і культурай, тым, што мы — беларусы. 

Изображение

Фотоматериалы

Видеоматериалы

  • Флеш-моб ко Всемирному дню борьбы со СПИДом
  • Международный день мира

Разделы сайта