25.10.2024"Восеньскі кірмаш"
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сістэмы выхавання у нашай краіне. Асноўная задача выхавання асобы ў сучасных соцыякультурных ўмовах - фарміраванне у падрастаючага пакалення пачуцця прыналежнасці і прычаснасці да беларускай дзяржавы і грамадства, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму. Вывучаючы традыцыі сваёй спадчыны, вучні ДУА “Забродская сярэдняя школа Шклоўскага раёна”. усведамляюць ўласную прыналежнасць да культуры беларускага народа, знаёмяцца з узорамі духоўнай і матэрыяльнай культуры свайго народа, прывіваюць любоў і павагу да свайго народа, гонар за яго культурна-гістарычныя дасягненні. Правядзенне свята “Восеньскі кірмаш” стала добрай традыцыяй у вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў нашай школы. Дзякуючы правядзенню такого мерапрыемства, яго удзельнікі:
- далучаюцца да беларускай традыцыйнай культуры з дапамогай гульняў, забаў, музыкі;
- фарміруюць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы;
- размаўляць на беларускай мове, узнаўляюць знаёмыя лічылкі, гульні, песенькі;
- развіваюць хуткасць, спрытнасць, увагу, уменне быць арганізаванымі і дысцыплінаванымі;
- замацоўваюць веды аб назвах гаспадарчых прылад, страў, гародніны, посуда;
- падтрымліваюць сяброўскія адносіны ў час сумеснай дзейнасці.
Чым больш культурны народ, тым больш часу ён прысвячае вывучэнню гісторыі і традыцый сваёй Радзімы. Чым больш мы вывучаем краіну, у якой мы жывем, тым больш да яе прывязваемся, тым яна даражэйшай для нас становіцца. Прыходзіць разуменне таго, што выхаванне патрыёта сваё Радзімы - вызначальная задача выхаваўчай работы ў школе. Яна абумоўлена тым, што арганізацыя пазакласнай жыццядзейнасці вучняў накіравана на выкананне сацыяльнага заказу грамадства: фарміраванне грамадзяніна з высокай духоўнай культурай, гуманістычнай скіраванасцю, здольнага да сацыяльнай творчасці.