У рамках інавацыйнага праекта з мэтай пашырэння пазнавальных інтарэсаў вучняў і садзейнічання выхаванню павагі да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа з вучнямі 7,9,10 класаў праведзена інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Спачатку было слова", прысвечаная Дню беларускага пісьменства і друку.
У ходзе гульні рабяты аднавілі веды па гісторыі беларускага кнігадрукавання і перыядах росквіту беларускага слова, успомнілі славутыя выказванні мастакоў слова пра родную мову, датыкнуліся да цудоўнага паэтычнага слова. Прыйшлі да высновы, што менавіта на моладзі ляжыць адказнасць за далейшы лёс беларускага слова, за захаванне традыцый беларускага народа.




