Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіхказак, легенд, паданняў. 3 роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог,выпраўляючыся ў далёкія вандраванні. Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства. На гэтаймове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. I сённягонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, размаўляць на ёй,садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяцёра студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове

Цікава і пазнавальна прайшоў Дзень роднай мовы і ў нашай школе . Вучні і настаўнікі на працягу дня віталіся па-беларуску, віншавалі адзін аднаго са святам. На перапынках вучні 3 і 4 класах перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, адгадвалі загадкі, крыжаванкі, успаміналі беларускія прымаўкі, прызнаваліся ў любові да роднай мовы.
     Вучні 5 класа прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “ Знаўцы беларускай мовы”. Іх чакалі заданні па наступных рубрыках: “Гэта цікава”, “Загадкі”, “Рэбусы”, “Метаграмы”, “Шарады”. Асабліва дзецям спадабалася разгадваць метаграмы і шарады. Лепшымі знаўцамі беларускай мовы сталі Якушава Аляксандра , Абялец Марыя і Лосеў Аляксей.

Вучні 6 класа сталі ўдзельнікамі моўнага турніра “Адкрываю … нанова беларускае роднае слова…” Мэта гульні-спаборніцтва: развіваць пазнавальную актыйнасць і маўленчую культуру вучняў, творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, выхоўваць пачуццё любові і павагі да беларускай мовы. Удзельнікі   турніра   паказалі добрыя веды ў наступных конкурсах: “Лесвіца”, “Эрудыт”, “Хто больш?”, “Адным словам”, “Усявед”, “Веру-не веру”, “Чужое слова”.

Для вучняў 7 класа была арганізавана квэст-гульня “Мова мая загадкавая”. Рабяты паглыбілі свае веды не толькі па раздзелах мовы,але і па тэорыі літаратуры, гісторыі, культуры нашай краіны.

З мэтай фарміравання нацыянальнай свядомасці і развіцця моўнай культуры вучні 10 класа прымалі ўдзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Навучэнцы пераканаліся, што беларуская мова вельмі прыгожая, мілагучная, што ў ёй хапае шмат розных слоў, каб выразіць пяшчоту і ласку, мужнасць і яднанне, Бацькаўшчыну і мір.

Сапраўды, мы, беларусы, маем самую прыгожую краіну, багатую лясамі і палямі, рэкамі і азёрамі…Беларусь—гэта краіна працавітых людзей і талентаў, дасягненняў і перамог. Тут паўсюдна пануе шчырасць і гасціннасць, увага і клопат. Беларусь— краіна міру і стваральнай працы . Яе галоўнымі нацыянальнымі каштоўнасцямі з’яўляюцца сяброўства, добрасуседства, узаемапавага.

А галоўным нацыянальным скарбам краіны, душой народа з’яўляецца мова.. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. І сёння наш гонар і абавязак – шанаваць родную мову.Давайце ж размаўляць па-беларуску – і заўтра наша мова стане яшчэ больш неабходнай нам, нашым дзецям і ўнукам. Не саромейцеся мовы сваёй, удасканальвайце мілагучнае роднае слова.

 

Галіна Мікалаеўна Барсукова,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Фотоматериалы

Видеоматериалы

  • Флеш-моб ко Всемирному дню борьбы со СПИДом
  • Международный день мира

Разделы сайта