Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.12.2023

Адзіны ўрок “Ефрасіння Полацкая—нябесная заступніца Беларусі”

У гэтым годзе споўнілася 850 гадоў з таго дня, як не стала Еўфрасінні Полацкай, нябеснай апякункі Беларусі, асветніцы, унучкі князя Усяслава.Але яе думкі, словы, справы не згубіліся ў стагоддзях, не забыліся. Яны засталіся нам, нашчадкам, як памяць, як наказ, як запавет.

Як памяць, як наказ, як запавет

 

Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока.

Тым, хто імкнуўся да кнігі, свяціла,

як зорка...

Мове, адзінай дзяржаве шчэ толькі

 злучацца.

Свет нас прымаў як народ па адной палачанцы.

Данута Бічэль

У рамкках інавацыйнай дзейнасці 20 снежня ў 9 класе быў праведзены Адзіны ўрок “Ефрасіння Полацкая—нябесная заступніца Беларусі” ў форме вечарыны-партрэта з выкарыстаннем мультыборда.

Мэта ўрока— фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне значэння асветніцкай і рэлігійнай дзейнасці Еўфрасінні Полацкай.
Адзіны ўрок дапамог вучням не толькі ўспомніць ужо вядомыя факты, але і пазнаёміць з новымі. Вучні паглядзелі ўрыўкі з дакументальных фільмаў : «Асветніца з роду Усяслава», «Крыж Ефрасінні Полацкай». Паводле матэрыялаў кінастужак былі прапанаваны заданні — трэба было знайсці і выправіць памылкі ў выказваннях. Таксама дзевяцікласнікі падрыхтавалі выразнае чытанне вершаў, прысвечаных Ефрасінні Полацкай. Інфармацыю, здабытую на ўроку, вучні змогуць выкарыстаць на ўроках гісторыі, беларускай літаратуры і мастацтва.
Стаўшы нябеснай заступніцай беларускай зямлі, Ефрасіння Полацкая заўсёды будзе прысутнічаць у нашым жыцці, будзе побач з намі. І сучаснікам трэба быць дастойнымі памяці нашай Еўфрасінні Полацкай, любіць сваю зямлю і народ, як яна.

Фотоматериалы

Видеоматериалы

  • Флеш-моб ко Всемирному дню борьбы со СПИДом
  • Международный день мира

Разделы сайта