Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.09.2023

Урок па беларуская лiтаратуры “Францыск Скарына. Прадмова да кнігі “Юдзіф”

Францыск Скарына… Кожнаму беларусу вядома гэтае імя. Наш першадрукар, перакладчык, гуманіст імкнуўся прынесці веды і асвету на беларускія землі. У яго асобе ўсе мы, несумненна, бачым чалавека моцнага духоўна і маральна, які заўсёды падпісваў свае працы “Франциск Скорина с Полоцка” і ганарыўся гэтым. У рамках інавацыйнай дзейнасці ў дзявятым класе быў праведзены ўрок беларускай літаратуры па тэме: “Францыск Скарына. Прадмова да кнігі “Юдзіф”. Клас папярэдне быў падзелены на тры групы: “Біёграфы”, “Гісторыкі” і “Літаратуразнаўцы”. Кожная група працавала па сваёй тэме. “Біёграфы” пазнаёміліся з асноўнымі фактамі жыцця і дзейнасці асветніка, склалі храналагічную табліцу, у якой пазначылі самыя цікавыя звесткі. “Гісторыкі”даследавалі міжпрадметныя сувязі тэмы з гісторыяй і мастацтвам Беларусі, зрабілі гістарычны каментарый да эпохі Адраджэння і да кнігі “Юдзіф”, а таксама правялі завочную экскурію ў музей беларускага кнігадрукавання, які знаходзіцца ў Полацку. “Літаратуразнаўцы” даследавалі вобраз Францыска Скарыны ў літаратуры, прэзентавалі кнігу А. Лойкі “Францыск Скарына, або сонца маладзіковае”. Дадзены ўрок спрыяў пашырэнню культурнага кругагляду вучняў, выхаванню патрыятычных пачуццяў , а таксама пашаны да асобы вялікага гуманіста і першадрукара. Словы Францыска Скарыны і сёння гучаць вельмі актуальна: “У добрых справах і ў любасці да Айчыны ўпадабняйцеся…”

Фотоматериалы

Видеоматериалы

  • Флеш-моб ко Всемирному дню борьбы со СПИДом
  • Международный день мира

Разделы сайта