Рэспубліка Беларусь мае багатую культурную і духоўную спадчыну, якая фарміруецца на працягу вякоў і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Яе захаванне-найбольш эфектыўны сродак нацыянальнага развіцця, стварэння паўнацэнных умоў ўдасканалення асобы сапраўднага беларуса.
4 лютага Забродская сярэдняя школа прыняла ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе "Абрадавыя святы і традыцыі беларусаў''.
Удзельнікамі свята "Саракі '' сталі вучні і настаўнікі школы. Дадзенае мерапрыемства садзейнічала патрыятычнаму выхаванню дзяцей на лепшых вобразах беларускай народнай культуры.