Для вучняў 11 класа 2 снежня была арганізавана экскурсія ў музей ДУА “Гімназія г. Шклова”. Загадчык музея Святлана Уладзіміраўна Алейнікава правяла цікавую экскурсію па другой экспазіцыі музея, якая была адчынена напярэдадні Дня Перамогі 8 мая 2004 года і прысвечана пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама абароне і вызваленню Шклоўскага раёна ад фашысцка-нямецкіх захопнікаў, дзеянню партызанскай брыгады “ Чакіст”.
На ганаровым месцы экспазіцыі размешчаны партрэты Герояў Савецкага Саюза-нашых землякоў— Г.І. Вялічкі, М.А. Карначонка, А. С. Мілюціна, І.Ф.Несцерава, П.І. Ярмоленкі., а таксама воінаў Савецкай Арміі, якія атрымалі гэта званне пры вызваленні Магілёўскай вобласці. Навучэнцы былі здзіўлены тым, што ў дадзенай зале знаходзіцца каля тысячы экспанатаў, сабраных вучнямі, педагогамі гімназіі, а таксама бацькамі. У музеі шмат дакументаў аб барацьбе беларускага народа супраць захопнікаў.Зацікавілі рабят экспанаты ў выглядзе зброі і амуніцыі ваеннага часу.
Святлана Уладзіміраўна цікава расказала пра жыццё Навума Ісакавіча Эйтынгона, які з’яўляецца легендай савецкай разведкі. У цэнтры залы знаходзіцца карціна ваеннага бою, якую падарыў музею былы настаўнік працоўнага навучання Леанід Дзям’янавіч Грыбачоў.
Для вучняўтаксама была арганізавана прэзентацыя “Васіль Быкаў. Аповесць “Знак бяды”. Святлана Уладзіміраўна змагла зацікавіць рабят сваім цікавым і змястоўным аповедам пра жыццё Васіля Быкава і яго аповесць “Знак бяды”, прапанавала паглядзець некалькі эпізодаў з аднайменнага фільма.
Напрыканцы музейнага занятка вучні прынялі ўдзел у віктарыне “ Чые гэта словы?” па аповесці В. Быкава. Рабяты паказалі добрыя веды па творы і ўсе героі былі названы правільна.
Адзінаццацікласнікі падзякавалі Святлане Уладзіміраўне за пазнавальную экскурсію .