Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.09.2022

За што я люблю родную зямлю

Конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю"

21 верасня быў праведзены  конкурс творчых работ “За што я люблю родную зямлю”, у якім актыўны ўдзел прынялі вучні 9 класа. Прапанаваная тэматыка асабліва актуальная, паколькі 2022 год згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам гістарычнай памяці.“Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына; // Паміж сваіх і чужакоў яна мне ласкай матчынай…” – менавіта такія красамоўныя словы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы натхнілі навучэнцаў шчыра падзяліцца сваімі меркаваннямі, за што кожны з іх любіць сваю родную зямлю, Бацькаўшчыну, Беларусь. Прывяду некаторыя вучнёўскія радкі, якія сведчаць, што нашы дзеці любяць свой край менавіта “…за бацькоўскі дом, шчаслівае дзяцінства і цудоўную прыроду…”,“…за родную мову, за магчымасць атрымання адукацыі…”,“…за жыхароў Беларусі, добрых, ветлівых, працалюбівых, міласэрных і талерантных…”, “…за маленькую хатку на ўзгорку, рачулку і поле сініх васількоў…”,“…за      спакой і мірнае блакітнае неба над галавой…” 

    

   Давідовіч Дар’я пісала ў сваім сачыненні пра горад Шклоў:

“ Фантазірую... Да мяне прыехалі замежныя госці. І, безумоўна, я запрашу іх ў Шклоў. Мы наведаем нашы славутасці – Ратушу, Лядовую арэну, помнік Пятру Алейнікаву, першаму беларускаму акцёру савецкага кіно, помнік Сямёну Зорычу, які кіраваў Шкловам, помнік агурку. І абавязкова— турыстычны комплекс “Лысая гара”, дзе столькі захапляльнага, дзівоснага і казачнага, асабліва перад Новым годам.

А яшчэ запрашу на самае рамантычнае свята – Купалле, якое штогод праводзіцца ў вёсцы Александрыя. У іх будзе магчымасць апынуцца ў купальскім карагодзе і адчуць прыгажосць народных песень, шырыню беларускай душы. Яны ўбачаць, як “на Купалу сонца йграе”. Купалле – дзень летняга сонцастаяння, «макаўка» лета, час найважнейшага росквіту прыроды. Я думаю, кожнага заварожыць самабытнасць старадаўніх абрадаў: скокі праз агонь, шуканне папараць-кветкі, сустрэча ўзыходу сонца, ранішняе купанне, пусканне вянкоў на ваду. Купалле"Александрыя збірае сяброў"  стала сапраўдным брэндам нашай краіны: сюды прыязджаюць шматлікія госці не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і іншых краін свету”.

Сіманькоў Мікіта ў сваім сачыненні пісаў пра старажытны Полацк-калыску беларускіх гарадоў: “Прапаную прайсціся па брукаваных вулачках Полацка , дзе некалькі стагоддзяў назад ступала нага Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага… Славуты сваёй гісторыяй, Сафійскі сабор сёння не толькі помнік архітэктуры, але і цудоўная канцэртная зала. Чароўная музыка аргана дорыць шчаслівыя хвіліны сустрэчы з сапраўдным мастацтвам.Здзіўляе сваіх гасцей горад і незвычайным помнікам— літары Ў, якая ёсць толькі ў беларускім алфавіце”.

Растопчын Андрэй пачаў сваё сачыненне так: ”Калі глядзіш на карту Еўропы, то ў самым яе цэнтры знаходзіцца мая краіна, маленькая, як сэрца, Беларусь. Яна падобная на кляновы лісток. Я шчаслівы, бо жыву ў гэтай краіне. Гэта зямля маіх бацькоў.

Яшчэ я шчаслівы, бо жыву ў мірнай краіне, у прыгожым краі, маю магчымасць спакойна вучыцца, радавацца жыццю. А яшчэ ёсць у мяне маленькая радзіма—мая вёсачка. Тут жывуць родныя і блізкія мне людзі, тут жывуць мае землякі. Упэўнены, што, пабываўшы на Беларусі, нашы госці будуць атаясамліваць гэты “кляновы лісцік” на карце з пэўнымі людзьмі, падзеямі, сустрэчамі, эмоцыямі і пачуццямі”.

Напрыканцы творчых работ гучалі запаветныя словы-пажаданні, “каб родны край развіваўся і заставаўся заўсёды годным памяці сваіх продкаў”, “каб мець вялікую ласку да месца, дзе нарадзіліся”, а таксама “берагчы сваю зямлю, наш народ, нашу Бацькаўшчыну – нашу БЕЛАРУСЬ”.

Хочацца падзякаваць вучням за іх любоў і адданасць роднай зямлі, вернасць Беларусі! 

Флаер - фэст "Мой родны кут, як ты мне мілы..."

Фотоматериалы

Видеоматериалы

  • Флеш-моб ко Всемирному дню борьбы со СПИДом
  • Международный день мира

Разделы сайта