Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.09.22

Літаратура як люстэрка мовы

Віктарына "Жыццё і творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа"

Купала і Колас, вы нас гадавалі! 
Вы звалі на волю з цямноты, з прымусу, 
Каб горда насілі імя беларуса...
                                                     Пятрусь Броўка.

      У гісторыі кожнага народа ёсць паэтычныя імёны, якія з’яўляюцца яго неафіцыйнымі сімваламі, якія першыя ўсплываюць у памяці і першымі называюцца, калі заходзіць гаворка пра гэты народ. Імёны Янкі Купалы і Якуба Коласа вядомы кожнаму беларусу. Без іх нельга ўявіць нашу літаратуру і культуру. Гэтыя пісьменнікі пранеслі праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддалі народу свой талент, душу і сэрца. Сёлета наша краіна адзначае 140-годдзе з дня нараджэння вялікіх песняроў— Янкі Купалы і Якуба Коласа.

   Янка Купала , Якуб Колас... Чаму іх імёны вымаўляюцца заўсёды разам? Таму што іх псеўданімы з народнага жыцця і фальклору. Калі Колас—зямля, дык Купала— неба над роднаю зямлёю, калі Колас—хлеб, дык Купала— песня. Колас—цяпло роднага дому, трываласць і спакой, Купала—лірычны неспакой, трывога за родны край і яго людзей.

Вучні 8 класа прынялі ўдзел у віктарыне” Жыццё і творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа”. Былі створаны дзве каманды “Купалінка” і “Каласок”. Віктарына складалася з пяці тэматычных прыпынкаў : “Дзяцінства і юнацтва Янкі Купалы і Якуба Коласа”, “Цікавыя факты з жыцця паэтаў”, “Пазнай творы і герояў”, “Ушанаванне памяці песняроў”, “Творы класікаў у музыцы”.

     У час рэкламнай паўзы вучні праводзілі прэзентацыю любімых кніг Янкі Купалы і Якуба Коласа, а Вашчэліна Кацярына прачытала на памяць верш Янкі Купалы “Спадчына”.

   Рабяты паказалі добрыя веды аб жыцці і творчасці класікаў , а таксама даведаліся пра цікавыя факты з жыцця песняроў, як беларускі народ ушаноўвае іх памяць , паслухалі песні па творах   Янкі Купалы і Якуба Коласа ў выкананні ансамбля “Песняры”. Абедзве каманды былі ўзнагароджаны не толькі дыпломамі, але і атрымалі дзясяткі па беларускай літаратуры.

   Дадзенае мерапрыемства спрыяла выхаванню пачуцця гонаруі павагі да класікаў , любові да роднага слова і Беларусі. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Барсукова Галіна Мікалаеўна яшчэ раз напомніла вучням , што мы, беларусы, —галіны, а Купала і Колас—карані аднаго вялікага дрэва. Гэта яны трымаюць нас і пояць сокамі з глыбінь зямлі. А мова Коласа і Купалы гучыць і сёння. Яна застаўляе нас перажываць, радавацца, любіць, прымушае мац­ней біцца нашы сэрцы, ганарыцца нашай гісторыяй і культурай, тым, што мы — беларусы.

Фотаматэрыялы

Відэаматэрыялы

  • Флеш-моб ко Всемирному дню борьбы со СПИДом
  • Международный день мира