Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.02.24

Конкурс “Буслік—2024”

22 лютага вучні 4-9 класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе па беларускай мове “Буслік—2024”. Удзельнікамі конкурсу сталі самыя цікаўныя і дапытлівыя вучні, тыя, хто імкнецца даведацца пра новыя таямніцы мовы, пра асаблівасці развіцця лексікі і фразеалогіі. Гэта вялікая магчымасць далучыцца да некаторых вытокаў і першаасновы нашай культуры, да скарбаў народнай мудрасці. Спадзяюся, што і пасля конкурсу ва ўсіх ўдзельнікаў застанецца жаданне працягнуць разважанні па пытаннях , якія выклікалі цяжкасці, паглыбіцца ў стыхію моўных фактаў, разабрацца ў пярэстым перапляценні сродкаў і формаў мовы, набыць дадатковыя веды па пэўных тэмах, удакладніць і паглыбіць іх. Разнастайныя пытанні і заданні конкурсу па беларускай мове “Буслік” дапамагаюць удзельнікам пашырыць свой кругагляд, глыбей зразумець непаўторныя грані беларускага слова, усведаміць мэтазгоднасць выкарыстання тых ці іншых выразаў у вуснай і пісьмовай мове. Няхай ніколі не згасне няўрымслівасць і жаданне нашых вучняў пранікаць у цудадзейную крыніцу беларускага слова, спазнаваць яго сілу і хараство! Няхай паспяховымі будуць вынікі! Поспехаў у набыцці ведаў

Фотаматэрыялы

Відэаматэрыялы

  • Флеш-моб ко Всемирному дню борьбы со СПИДом
  • Международный день мира

Раздзелы сайта