18.10.23Урок па творы Янкі Купалы "Спадчына"
У рамках інавацыйнага праекта ў 8 класе праведзены ўрок па творы Янкі Купалы "Спадчына". Вучні не проста пазнаёміліся з адным з лепшых узораў патрыятычнай лірыкі, але і змаглі адчуць высокі грамадзянскі пафас твора. Аналізуючы верш, падлеткі прыйшлі да высновы, што спадчына - гэта прырода, мова, культура, навука, фальклор, магілы продкаў - усё тое, што засталося нам ад мінулых пакаленняў. І гэта самы сапраўдны скарб, які трэба берагчы і захоўваць, бо ўсё гэта і ёсць наша Радзіма.
Лірычны герой верша шчыра і аддана выражае сваю еднасць з роднай зямлёй, клопат аб яе будучыні. Гэтаму вучыліся і падлеткі, аналізуючы мастацкія сродкі твора